|
Сяргей Іванавіч Барташ — ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарча). Курыруе пытанні: пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі, нацыянальнай харчовай бяспекі, распараджэння дзяржаўнай уласнасцю, прававога забеспячэння, міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу і знешнеэканамічнай дзейнасці, барацьбы з карупцыяй, работы з кіруючымі кадрамі, іх рэзервам, інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйнага забеспячэння і суправаджэння дзяржаўнай палітыкі ў вобласці забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі. |
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Сухапаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992 год), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008).
Пачынаў працоўны шлях у 1992 годзе начальнікам мехатрада саўгаса "Ружанскі" Пружанскага раёна.
У 2000 годзе стаў старшынёй калгаса імя Ленінскага камсамола, у 2002 - дырэктарам ААТ "Жураўлінае" ў тым жа раёне, а ў 2007 узначаліў ААТ "Агракамбінат "Мачулішчы" Мінскага раёна.
У 2011-2012 гадах працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Агракамбінат "Мачулішчы".
З 2012 па 2016 год займаў розныя пасады ў Пружанскім і Дзяржынскім раённых выканаўчых камітэтах. Пасля займаў пасаду старшыні Капыльскага райвыканкама.
У 2019 годзе назначаны памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці.
З сакавіка 2023 года - першы намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта.
З чэрвеня 2024 года - Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.