Начальнік галоўнага ўпраўлення
|
ЩАРБЯНОК
Аляксандр Яўгенавіч
|
(8017) 226–16–24
|
кабінет
441
|
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
|
КЛІМАВА
Марыя Леанідаўна
|
(8017) 327–78–61
|
кабінет
407
|
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
|
ПАБЯДЗІНСКІ
Вадзім Пятровіч
|
(8017) 226–19–47
|
кабінет
324
|
Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы ў галіне перапрацоўкі
Тарыфныя квоты
У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе наступныя функцыі:
- ўзаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па пытаннях удасканалення развіцця вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, мукі, круп, хлебабулачных, макаронных вырабаў і камбікармоў, распрацоўкі асноўных перспектыўных напрамкаў развіцця апрацоўчай прамысловасці;
- арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага вопыту па пытаннях перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны, а таксама напрамкаў развіцця апрацоўчай прамысловасці на перспектыву, пашырэння асартыменту выпускаемай прадукцыі, павышэння тэхнічнага ўзроўню яе вытворчасці;
- прымае ва ўстаноўленым парадку ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных галіновых праграм у галіне вытворчасці мясных і малочных прадуктаў, мукі, круп, хлебабулачных, макаронных вырабаў і камбікармоў;
- ажыццяўляе метадычную працу, накіраваную на рэалізацыю дзяржаўных рэспубліканскіх і галіновых праграм, паляпшэнне якасці, удасканаленне асартыменту выпускаемай прадукцыі, павышэнне тэхнічнага ўзроўню вытворчасці;
- распрацоўвае самастойна або ўдзельнічае ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы структурнымі падраздзяленнямі Мінсельгасхарча праектаў нарматыўных прававых актаў і іншых прававых актаў, а таксама дае заўвагі па праектах, якія паступілі ў Мінсельгасхарч на разгляд;
- распрацоўвае асноўныя напрамкі развіцця тэхналогіі вытворчасці прадукцыі;
- ва ўстаноўленым парадку прымае ўдзел у галіновых семінарах, канферэнцыях, нарадах па вытворчых пытаннях, у навучанні, падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў для апрацоўчай прамысловасці;
- ўзаемадзейнічае ва ўстаноўленым парадку ў межах сваёй кампетэнцыі з навуковымі і навукова-даследчымі арганізацыямі;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку кантроль стварэння і ўкаранення ў вытворчасць рэсурсазберагальных і безадходных тэхналогій, новых відаў прадукцыі, арганізуе працу па рацыянальным выкарыстанні сельскагаспадарчай сыравіны.