Галоўная   / /   Аб міністэрстве  / /   Кіраўніцтва  / /   Намеснік Міністра

Уладзімір Уладзіміравіч Гракун

 

Курыруе пытанні

  • земляробства, развіцця ўсіх галін раслінаводства, насенняводства, льнаводства, льноперапрацоўкі, агародніцтва, пладаводства, цяплічнай гаспадаркі, лугавой і палявой кормавытворчасці, сортавыпрабавання;
  • хімізацыі, фітасанітарыі, каранціну і аховы раслін;
  • меліярацыі зямель і воднай гаспадаркі, навядзення парадку на зямлі, захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, рацыянальнага выкарыстання зямель;
  • вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства, вытворчасці арганічнай прадукцыі раслінаводства, якасці прадукцыі раслінаводства;
  • арганізацыі закупак збожжа для дзяржаўных патрэб, закладкі прадукцыі раслінаводства ў стабілізацыйныя фонды, цэнтралізаванага выкарыстання дзяржаўных хлебных рэсурсаў;
  • экспарту прадукцыі раслінаводства і льноперапрацоўкі;
  • ўстанаўлення мер нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да прадукцыі раслінаводства;
  • інтэлектуальнай уласнасці (у частцы селекцыйных дасягненняў у раслінаводстве), патэнтазнаўства, вывядзення і выкарыстання генна-iнжынерных арганiзмаў (гатункаў генна-інжынерных раслін), захавання патрабаванняў заканадаўства ў галіне насенняводства, абароны раслін пры ажыццяўленні генна-інжынернай дзейнасці, сельскагаспадарчай біятэхналогіі (у раслінаводстве) і прамысловых біятэхналогій для раслінаводства;
  • ажыццяўлення нагляду ў галіне насенняводства, абароны сельскагаспадарчых раслін, нагляду ў галіне меліярацыі зямель;
  • здзяйснення адміністрацыйных працэдур (па курыруемых пытаннях);
  • ўзаемадзеяння Мінсельгасхарча з міжнароднымі арганізацыямі і іншымі міждзяржаўнымі ўтварэннямі (аб'яднаннямі), уключаючы падрыхтоўку дакументаў для разгляду на пасяджэннях органаў ЕЭК (па курыруемых пытаннях);
  • ўступлення Рэспублікі Беларусь у Сусветную гандлёвую арганізацыю (у частцы фітасанітарных мер);
  • распрацоўкі міжнародных (саюзных) праграм (па курыруемых пытаннях);
  • механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, удасканалення і мадэрнізацыі тэхнічнага патэнцыялу сельскагаспадарчых арганізацый, іх аснашчення сучаснымі машынамі і абсталяваннем, уключаючы імпартныя, забеспячэння гатоўнасці і эфектыўнага выкарыстання машынна-трактарнага парку, тэхнічнага сэрвісу сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання;
  • ажыццяўлення нагляду за выкананнем правілаў тэхнічнай эксплуатацыі трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання;
  • эканоміі паліва і энергетычных рэсурсаў, своечасовых разлікаў за спажытыя энергарэсурсы, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, мясцовых відаў паліва;
  • сельскагаспадарчай радыялогіі, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны;
  • умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны, у тым ліку аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, якія адносяцца да кампетэнцыі Мінсельгасхарча, выкаранення п'янства і алкагалізму;
  • рацыяналізатарства, вынаходніцтва;
  • здзяйснення адміністрацыйных працэдур (па курыруемых пытаннях);
  • рэалізацыі інвестыцыйных і інавацыйных праектаў (па курыруемых пытаннях);
  • тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі (па курыруемых пытаннях);
  • арганізацыі міжнароднай спецыялізаванай выставы «БЕЛАГРА» .

Біяграфія 

Дата нараджэння: 7 лютага 1964 года

Месца нараджэння:   в.Грушнае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці

Адукацыя: вышэйшая

1991 г. — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія

Спецыяльнасць па адукацыі: аграномія

Вучоная ступень: кандыдыт эканамічных навук

Праца ў мінулым:

1980–1982 — трактарыст саўгаса «Савічы», Брагінскі раён Гомельскай вобласці
1982–1984 — служба ў радах Савецкай Арміі
1984–1986 — кіроўца саўгаса «Савічы», Брагінскі раён Гомельскай вобласці
1986–1987 — аграном калгаса ім. Фрунзе, Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці
1987–1993 — начальнік Брагінскай раённай станцыі аховы раслін, г. Брагін Гомельскай вобласці
1994–1995 — эксперт Беларускага аграпрамысловага асацыяцыі «Белинтерагропром», г. Мінск
1996–1998 — намеснік дырэктара ЗАТ «Агропромтекс», г. Мінск
1998–2003 — дырэктар ЗАТ «Агропромтекс», г. Мінск
2003–2008 — намеснік дырэктара — начальнік інспекцыі па ахове раслін, дырэктар дзяржаўнай установы «Мінская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін», г.Минск
2008–2014 — начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, г.Мінск
з 17.03.2014г.  Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, г.Мінск 

Да спіса