Галоўная   / /   Звароты грамадзян і юрыдычных асоб  / /   Парадак і графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак і графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Мінсельгасхарча ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам Мінсельгасхарча ад 26 снежня 2017 г. №408 па папярэднім запісе ва ўпраўленні арганізацыйнага забеспячэння і справаводства ў вуснай форме (тел.327–73–53), а таксама пры асабістым наведванні Міністэрства ўпаўнаважанымі службовымі асобамі. У сувязі з магчымымі зменамі працоўнага графіка кіраўнікоў, дадзеныя аб правядзенні прыёму ўзгадняюцца грамадзянамі ў дзень, папярэдні прыёму па тэлефонах названым для папярэдняга запісу.

У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З пры вусным звароце  грамадзянін, яго прадстаўнік, прадстаўнік юрыдычных асоб павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца ў пісьмовай форме і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым артыкулам 14 гэтага Закона.

Калі рашэнне пытанняў, з якімі грамадзяне і юрыдычныя асобы звяртаюцца на асабісты прыём, не адносіцца да кампетэнцыі Мінсельгасхарча, ўпаўнаважанымі службовымі асобамі тлумачыцца парадак разгляду і куды (да якой службовай асобы) iм трэба звярнуцца. 

Прыём ажыццяўляецца ў парадку чарговасці прыбыўшых грамадзянаў.

Кансультаванне і запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства ажыццяўляе кансультант упраўлення арганізацыйнага забеспячэння і справаводства Шаціла Марына Уладзіміраўна (тэл. 327–73–53)


ГРАФІК
 асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб
 Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, яго намеснікамі
Прыём праводзiцца ў перыяд часу з 8:00 да 13:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 15 

Прозвішча, імя,
імя па бацьку кіраўніка

Пасада

Дні прыёму


кабінета

ХАЦЬКО
Анатолій Мікалаевіч

Міністр

першая серада месяца

каб. 203

Першы намеснік Міністра

трэцяя і пятая серада месяца

каб. 211

ГРАКУН
Уладзімір Уладзіміравіч

Намеснік Міністра

чацвёртая серада месяца

каб. 236

БРЫЛО
Ігар Вячаслававіч

Намеснік Міністра

другая серада месяца

каб. 223

СМIЛЬГIНЬ
Іван Іванавіч

Намеснік Міністра —
дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду

першая серада месяца

каб. 123а

    ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб
кіраўнікамі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Прыём праводзiцца ў перыяд часу з 8:00 да 12:00, з 14:00 да 16:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 15

Прозвішча,імя,

імя па бацьку кіраўніка

Пасада

Дні прыёму

кабінета

ПАЛЯШЧУК

Ірына Уладзіміраўна

Начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі

першы панядзелак месяца

каб.214

ТРАЦЦЯК

Алена Эдуардаўна

Начальнік галоўнага ўпраўлення фінансаў

трэцяя пятніца месяца

каб.316

МАІСЕЕНКА

Іна Аляксандраўна

Начальнік упраўлення метадалогіі, бухгалтарскага ўліку
і справаздачнасці

трэці чацвер месяца

каб.209

КАРБАНОВІЧ
Таццяна Міхайлаўна

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства

першы чацвер месяца

каб.439

СОНІЧ

Наталля Аляксандраўна

Начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі

другая пятніца месяца

каб.434

КАРПОВІЧ

Станіслаў Канстанцінавіч

Начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі,
дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання
(Галоўдзяржтэхнагляда)

чацвёрты панядзелак месяца

каб.317

БАГДАНАЎ

Аляксей Ігаравіч

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці

трэці панядзелак месяца

каб.233

САМСАНОВІЧ

Уладзімір Аляксеевіч

Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў

другі панядзелак месяца

каб.105

ПАЎЛАЎ
Уладзімір Уладзіміравіч

Начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцый і будаўніцтва

першы аўторак месяца

каб.226

ЩАРБЯНОК

Аляксандр Яўгенавіч

Начальнік галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці

другі аўторак месяца

каб.441

КУЛЬБІКАЯ

Наталля Генадзьеўна

Начальнік юрыдычнага ўпраўлення

другі чацвер месяца

каб.337

ЦЫКУНОВА

Алена Іванаўна

Начальнік упраўлення дзяржаўнай уласнасці

другі чацвер месяца

каб.229

ЛЯШОК

Мікалай Сцяпанавіч

Начальнік упраўлення кантролю фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый

трэці аўторак месяца

каб.222

ГРЫБ

Вераніка Генадзьеўна

Начальнік упраўлення арганізацыйнага забеспячэння і справаводства

першая пятніца месяца

каб.217