Галоўнае ўпраўленне інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі
Начальнік галоўнага ўпраўлення |
СОНІЧ |
(8017) 327–38–43 |
кабінет |
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення |
ЦАРЫК |
(8017) 327–05–98 |
кабінет |
Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы па жывёлагадоўлі
Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы ў галіне рыбалоўства і рыбаводства
Галоўнае ўпраўленне інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- вызначае асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнага развіцця жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства ў рэспубліцы, прымае ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі комплексных праграм ўкаранення дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў жывёлагадоўлі, рыбаводстве і рыбалоўстве;
- сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Мінсельгасхарча распрацоўвае праграмы па развіцці жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
- у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляе кантроль і дзяржаўнае рэгуляванне збалансаванага развіцця магутнасцяў, рацыянальнага размяшчэння, спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства па абласцях рэспублікі;
- аналізуе стан і ажыццяўляе мерапрыемствы па далейшаму нарошчванню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
- у межах сваёй кампетэнцыі распрацоўвае мерапрыемствы па далейшай спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства, паляпшэнню якасці і зніжэння сабекошту прадукцыі, павышэнню яе рэнтабельнасці;
- удзельнічае ў разглядзе праектаў стандартаў і тэхнічных умоў на нарыхтованую мясную, рыбную і малочную прадукцыю, а таксама камбікорм;
- сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі і навукова-даследчымі ўстановамі распрацоўвае ва ўстаноўленым парадку тэматычныя планы навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;
- забяспечвае выкананне заданняў, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
- рэалізуе мерапрыемствы па ўдасканаленні тэхналогіі кармлення і ўтрымання сельскагаспадарчых жывёл і рыбы;
- аказвае садзейнічанне арганізацыям, падпарадкаваным Мінсельгасхарчу, у развіцці вынаходніцтва і рацыяналізацыі;
- ва ўстаноўленым парадку прымае ўдзел у правядзенні тэхналагічнай экспертызы праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і тэхналагічнай дакументацыі на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
- распрацоўвае і ўкараняе прагрэсіўныя тэхналогіі ў племянной справе ў жывёлагадоўлі, штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл, трансплантацыі эмбрыёнаў, аднаўленні і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы;
- забяспечвае захаванасць генафонду племянных сельскагаспадарчых жывёл;
- ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганізуе падрыхтоўку і правядзенне выстаў племянных сельскагаспадарчых жывёл;
- разглядае звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення;
- прымае ўдзел у распрацоўцы альбо распрацоўвае самастойна праекты нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
- у адпаведнасці з заканадаўствам выпрацоўвае прапановы аб арганізацыі сумесных з замежнымі ўдзельнікамі вытворчасцяў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі;
- прымае ўдзел у падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў у галіне жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства, забяспечвае стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадуктыўных парод жывёл і рыб, ўкараненне інтэнсіўных рэсурсазберагальных і безадходных тэхналогій у галіне жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства, ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за племянной справай.
У склад Галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ўваходзяць:
- ўпраўленне па племянной справе;
- аддзел інтэнсіфікацыі прамысловай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі;
- аддзел жывёлагадоўлі.
Iнтэрнэт рэсурсы
- Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Беларуская універсальная таварная біржа
- БЕЛТА - Навiны Беларусi
- Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма
- Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
- Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь