Галоўная   / /   Аб міністэрстве  / /   Галоўнае ўпраўленне інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі

Галоўнае ўпраўленне інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі

Начальнік галоўнага ўпраўлення

СОНІЧ
Наталля Аляксандраўна

(8017) 327–38–43

кабінет
434

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення

ЦАРЫК
Іван Сцяпанавіч

(8017) 327–05–98

кабінет
438

Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы па жывёлагадоўлі

Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы ў галіне рыбалоўства і рыбаводства 


Галоўнае ўпраўленне інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

  • вызначае асноўныя напрамкі навукова-тэхнічнага развіцця жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства ў рэспубліцы, прымае ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі комплексных праграм ўкаранення дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў жывёлагадоўлі, рыбаводстве і рыбалоўстве;
  • сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Мінсельгасхарча распрацоўвае праграмы па развіцці жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
  • у адпаведнасці з заканадаўствам ажыццяўляе кантроль і дзяржаўнае рэгуляванне збалансаванага развіцця магутнасцяў, рацыянальнага размяшчэння, спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства па абласцях рэспублікі;
  • аналізуе стан і ажыццяўляе мерапрыемствы па далейшаму нарошчванню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
  • у межах сваёй кампетэнцыі распрацоўвае мерапрыемствы па далейшай спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства, паляпшэнню якасці і зніжэння сабекошту прадукцыі, павышэнню яе рэнтабельнасці;        
  • удзельнічае ў разглядзе праектаў стандартаў і тэхнічных умоў на нарыхтованую мясную, рыбную і малочную прадукцыю, а таксама камбікорм;
  • сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі і навукова-даследчымі ўстановамі распрацоўвае ва ўстаноўленым парадку тэматычныя планы навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ;
  • забяспечвае выкананне заданняў, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
  • рэалізуе мерапрыемствы па ўдасканаленні тэхналогіі кармлення і ўтрымання сельскагаспадарчых жывёл і рыбы;
  • аказвае садзейнічанне арганізацыям, падпарадкаваным Мінсельгасхарчу, у развіцці вынаходніцтва і рацыяналізацыі;
  • ва ўстаноўленым парадку прымае ўдзел у правядзенні тэхналагічнай экспертызы праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў і тэхналагічнай дакументацыі на вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства;
  • распрацоўвае і ўкараняе прагрэсіўныя тэхналогіі ў племянной справе ў жывёлагадоўлі, штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл, трансплантацыі эмбрыёнаў, аднаўленні і вырошчванні маладняку ​​буйной рагатай жывёлы;
  • забяспечвае захаванасць генафонду племянных сельскагаспадарчых жывёл;
  • ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганізуе падрыхтоўку і правядзенне выстаў племянных сельскагаспадарчых жывёл;
  • разглядае звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення;
  • прымае ўдзел у распрацоўцы альбо распрацоўвае самастойна праекты нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
  • у адпаведнасці з заканадаўствам выпрацоўвае прапановы аб арганізацыі сумесных з замежнымі ўдзельнікамі вытворчасцяў, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі;
  • прымае ўдзел у падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў у галіне жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства, забяспечвае стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадуктыўных парод жывёл і рыб, ўкараненне інтэнсіўных рэсурсазберагальных і безадходных тэхналогій у галіне жывёлагадоўлі, рыбаводства і рыбалоўства, ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за племянной справай.

 

У склад Галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ўваходзяць:

  • ўпраўленне па племянной справе;
  • аддзел інтэнсіфікацыі прамысловай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі;
  • аддзел жывёлагадоўлі.