Юрыдычнае ўпраўленне
Начальнік упраўлення |
АЛІСЁНАК |
(8017) 328–52–34 |
кабінет |
Намеснік начальніка |
ПАЗНЯК |
(8017) 327–70–94 |
кабінет |
Кансультант |
ШМУГЛЕЎСКАЯ |
(8017) 220–26–14 |
кабінет |
Кансультант |
ЧУМАК |
(8017) 327–12–44 (факс) |
кабінет |
Кансультант |
ЛАГУН |
(8017) 327–12–44 (факс) |
кабінет |
Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- удзельнічае ў падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна падрыхтоўвае прапановы аб удасканаленні заканадаўства па напрамках дзейнасці Мінсельгасхарча, удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў;
- праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў нарматыўных прававых актаў Мінсельгасхарча, распрацаваных самім дзяржаўным органам;
- удзельнічае ў падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна падрыхтоўвае прапановы аб прызнанні страціўшымі сілу, змяненнi або дапаўненні нарматыўных прававых актаў Мінсельгасхарча ў мэтах забеспячэння іх ўнутранай ўзгодненасці і прывядзення ў адпаведнасць з законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі, удзельнікам якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
- па даручэннях кіраўніцтва ўдзельнічае ў разглядзе іншымі структурнымі падраздзяленнямі праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, якія паступаюць ў Мінсельгасхарч, і дае заключэнні па праектах нарматыўных прававых і іншых прававых актах, якія паступаюць ў Мінсельгасхарч, якія тычацца нарматворчай дзейнасці;
- каардынуе правядзенне прававога маніторынгу;
- удзельнічае ў распрацоўцы структурнымі падраздзяленнямі перспектыўных і бягучых планаў нарматворчай дзейнасці Мінсельгасхарча, у рэалізацыі гэтых планаў і кантролі за іх выкананнем;
- правярае на адпаведнасць заканадаўству праекты нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, распрацаваных самім Мінсельгасхарчам, якія прадстаўляюцца на подпіс кіраўніцтву Мінсельгасхарча;
- уносіць прапановы аб падрыхтоўцы мер, накіраваных на ліквідацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць парушэння законнасці ў дзейнасці Мінсельгасхарча, а ў неабходных выпадках ўдзельнічае ў іх рэалізацыі;
- сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі разглядае звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, у якіх паказваюцца парушэнні законнасці ў дзейнасці Мінсельгасхарча і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, па даручэнні кіраўніцтва прымае ўдзел у разглядзе матэрыялаў па выніках праверак, рэвізій, якія праводзяцца ў Мінсельгасхарчы, інвентарызацый, дае прававыя заключэнні па фактах выяўленых парушэнняў;
- ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне нарматворчай дзейнасці Мінсельгасхарча;
- па даручэнні кіраўніцтва аналізуе сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі публікацыі (выступы) у сродках масавай інфармацыі, якія тычацца прававых пытанняў дзейнасці Мінсельгасхарча, і ўносіць адпаведныя прапановы кіраўніцтва Мінсельгасхарча;
- распрацоўвае рэкамендацыі, а таксама праекты нарматыўных прававых актаў, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прававой работы ў Мінсельгасхарчы;
- прымае ўдзел у распрацоўцы прапаноў аб удасканаленні сістэмы кіравання ў Мінсельгасхарчы, вызначэнні правоў і абавязкаў структурных падраздзяленняў i службовых асоб Мінсельгасхарча;
- удзельнічае ў правядзенні мерапрыемстваў па павышэнню прававых ведаў работнiкаў Мінсельгасхарча, падпарадкаваных яму дзяржаўных арганiзацый;
- аказвае работнікам Мінсельгасхарча па іх просьбе дапамогу ў пошуку неабходных нарматыўных прававых і іншых прававых актаў па напрамках дзейнасці Мінсельгасхарча, пры неабходнасці растлумачваючы палажэнні гэтых актаў;
- ва ўстаноўленым парадку накіроўвае ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прававыя акты Мінсельгасхарча (за выключэннем прававых актаў індывідуальнага прымянення), распрацаваных непасрэдна Упраўленнем, для ўключэння іх у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе збор, захоўванне і апрацоўку іншых матэрыялаў па прававых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Мінсельгасхарча;
- прымае меры па папаўненні нарматыўнага фонду Мінсельгасхарча; камплектуе бібліятэкі юрыдычнай літаратуры кодэксамі, даведнікамі, зборнікамі, каментарамі, а таксама бюлетэнямі і іншымі перыядычнымі прававымі выданнямі; прадстаўляе прапановы аб падпісцы на перыядычныя прававыя выданні;
- падрыхтоўвае па даручэнні Міністра неабходныя даведачныя матэрыялы па дзейсным заканадаўстве;
- правярае на адпаведнасць заканадаўству дагаворы, падрыхтаваныя структурнымі падраздзяленнямі да заключэння Мінсельгасхарчам, візуе такія дагаворы;
- абараняе сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі маёмасныя і іншыя інтарэсы Мінсельгасхарча пры разглядзе спрэчак па iсках, якiя прад'яўляюцца Мінсельгасхарчам або да Мінсельгасхарча, удзельнічае ў падрыхтоўцы іншымі структурнымі падраздзяленнямі неабходных у сувязі з гэтым дакументаў; ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе інтарэсы Мінсельгасхарча ў іншых дзяржаўных органах пры разглядзе прававых пытанняў;
- ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва арганізацыяй прававой работы ў дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу;
- ажыццяўляе выбарачныя праверкі стану прававой работы ў дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу, у тым ліку праверкі па пытаннях законнасці заключэння і выканання дагавораў, вядзення прэтэнзійнай і іскавай працы, парадку, своечасовасці і якасці разгляду прад'яўленых да арганізацыі прэтэнзій, і іншых напрамкаў прававой работы.
Iнтэрнэт рэсурсы
- Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Беларуская універсальная таварная біржа
- БЕЛТА - Навiны Беларусi
- Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма
- Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
- Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь