Галоўная   / /   Аб міністэрстве  / /   Юрыдычнае ўпраўленне

Юрыдычнае ўпраўленне

Начальнік упраўлення

АЛІСЁНАК
Наталля Віктараўна

(8017) 328–52–34

кабінет
337

Намеснік начальніка
ўпраўлення

ПАЗНЯК
Алена Леанідаўна

(8017) 327–70–94

кабінет
335

Кансультант

ШМУГЛЕЎСКАЯ
Алена Пятроўна

(8017) 220–26–14

кабінет
322

Кансультант

ЧУМАК
Алена Іванаўна

(8017) 327–12–44 (факс)

кабінет
335

Кансультант

ЛАГУН
Марына Віктараўна

(8017) 327–12–44 (факс)

кабінет
335

 Праекты прававых актаў


Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

  • удзельнічае ў падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна падрыхтоўвае прапановы аб удасканаленні заканадаўства па напрамках дзейнасці Мінсельгасхарча, удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў;
  • праводзіць абавязковую юрыдычную экспертызу праектаў нарматыўных прававых актаў Мінсельгасхарча, распрацаваных самім дзяржаўным органам;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы структурнымі падраздзяленнямі альбо самастойна падрыхтоўвае прапановы аб прызнанні страціўшымі сілу, змяненнi або дапаўненні нарматыўных прававых актаў Мінсельгасхарча ў мэтах забеспячэння іх ўнутранай ўзгодненасці і прывядзення ў адпаведнасць з законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі, удзельнікам якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
  • па даручэннях кіраўніцтва ўдзельнічае ў разглядзе іншымі структурнымі падраздзяленнямі праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, якія паступаюць ў Мінсельгасхарч, і дае заключэнні па праектах нарматыўных прававых і іншых прававых актах, якія паступаюць ў Мінсельгасхарч, якія тычацца нарматворчай дзейнасці;
  • каардынуе правядзенне прававога маніторынгу;
  • удзельнічае ў распрацоўцы структурнымі падраздзяленнямі перспектыўных і бягучых планаў нарматворчай дзейнасці Мінсельгасхарча, у рэалізацыі гэтых планаў і кантролі за іх выкананнем;
  • правярае на адпаведнасць заканадаўству праекты нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, распрацаваных самім Мінсельгасхарчам, якія прадстаўляюцца на подпіс кіраўніцтву Мінсельгасхарча;
  • уносіць прапановы аб падрыхтоўцы мер, накіраваных на ліквідацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць парушэння законнасці ў дзейнасці Мінсельгасхарча, а ў неабходных выпадках ўдзельнічае ў іх рэалізацыі;
  • сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі разглядае звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, у якіх паказваюцца парушэнні законнасці ў дзейнасці Мінсельгасхарча і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, па даручэнні кіраўніцтва прымае ўдзел у разглядзе матэрыялаў па выніках праверак, рэвізій, якія праводзяцца ў Мінсельгасхарчы, інвентарызацый, дае прававыя заключэнні па фактах выяўленых парушэнняў;
  • ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне нарматворчай дзейнасці Мінсельгасхарча;
  • па даручэнні кіраўніцтва аналізуе сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі публікацыі (выступы) у сродках масавай інфармацыі, якія тычацца прававых пытанняў дзейнасці Мінсельгасхарча, і ўносіць адпаведныя прапановы кіраўніцтва Мінсельгасхарча;
  • распрацоўвае рэкамендацыі, а таксама праекты нарматыўных прававых актаў, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прававой работы ў Мінсельгасхарчы;
  • прымае ўдзел у распрацоўцы прапаноў аб удасканаленні сістэмы кіравання ў Мінсельгасхарчы, вызначэнні правоў і абавязкаў структурных падраздзяленняў i службовых асоб Мінсельгасхарча;
  • удзельнічае ў правядзенні мерапрыемстваў па павышэнню прававых ведаў работнiкаў Мінсельгасхарча, падпарадкаваных яму дзяржаўных арганiзацый;
  • аказвае работнікам Мінсельгасхарча па іх просьбе дапамогу ў пошуку неабходных нарматыўных прававых і іншых прававых актаў па напрамках дзейнасці Мінсельгасхарча, пры неабходнасці растлумачваючы палажэнні гэтых актаў;
  • ва ўстаноўленым парадку накіроўвае ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прававыя акты Мінсельгасхарча (за выключэннем прававых актаў індывідуальнага прымянення), распрацаваных непасрэдна Упраўленнем, для ўключэння іх у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе збор, захоўванне і апрацоўку іншых матэрыялаў па прававых пытаннях, звязаных з дзейнасцю Мінсельгасхарча;
  • прымае меры па папаўненні нарматыўнага фонду Мінсельгасхарча; камплектуе бібліятэкі юрыдычнай літаратуры кодэксамі, даведнікамі, зборнікамі, каментарамі, а таксама бюлетэнямі і іншымі перыядычнымі прававымі выданнямі; прадстаўляе прапановы аб падпісцы на перыядычныя прававыя выданні;
  • падрыхтоўвае па даручэнні Міністра неабходныя даведачныя матэрыялы па дзейсным заканадаўстве;
  • правярае на адпаведнасць заканадаўству дагаворы, падрыхтаваныя структурнымі падраздзяленнямі да заключэння Мінсельгасхарчам, візуе такія дагаворы;
  • абараняе сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі маёмасныя і іншыя інтарэсы Мінсельгасхарча пры разглядзе спрэчак па iсках, якiя прад'яўляюцца Мінсельгасхарчам або да Мінсельгасхарча, удзельнічае ў падрыхтоўцы іншымі структурнымі падраздзяленнямі неабходных у сувязі з гэтым дакументаў; ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе інтарэсы Мінсельгасхарча ў іншых дзяржаўных органах пры разглядзе прававых пытанняў;
  • ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва арганізацыяй прававой работы ў дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу;
  • ажыццяўляе выбарачныя праверкі стану прававой работы ў дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу, у тым ліку праверкі па пытаннях законнасці заключэння і выканання дагавораў, вядзення прэтэнзійнай і іскавай працы, парадку, своечасовасці і якасці разгляду прад'яўленых да арганізацыі прэтэнзій, і іншых напрамкаў прававой работы.