Галоўная   / /   Аб міністэрстве  / /   Міністр сельскай гаспадаркі

Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі

 

 

 

Сяргей Іванавіч Барташ — ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарча).

Курыруе пытанні: пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі, нацыянальнай харчовай бяспекі, распараджэння дзяржаўнай уласнасцю, прававога забеспячэння, міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу і знешнеэканамічнай дзейнасці, барацьбы з карупцыяй, работы з кіруючымі кадрамі, іх рэзервам, інфармацыйных тэхналогій, інфармацыйнага забеспячэння і суправаджэння дзяржаўнай палітыкі ў вобласці забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі.

Біяграфія

Дата нараджэння: 5 красавіка 1974 года

Месца нараджэння: в.Рэпехі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

Адукацыя: вышэйшая

у 1995 г. – Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут;

у 2006 г. – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт";

у 2012 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Спецыяльнасць па адукацыі:

  • аграномія;
  • менеджмент у аграпрамысловым комплексе;
  • кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу

1991–1995 – студэнт Гродзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага інстытута

 
01.1996-06.1996 – начальнік участка калгаса імя Чапаева Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
06.1996–09.1996 – аграном калгаса "Дружба" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
1996–1998 – галоўны аграном калгаса "Дружба" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
1998–1999 – галоўны аграном калгаса імя Чапаева Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
1999–2001 – інжынер-гідратэхнік Пружанскага дзяржаўнага прадпрыемства па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм

 
2001–2003 – галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага райвыканкама

 
06.2003–07.2003 – выконваючы абавязкі старшыні калгаса "Ліноўскі" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
08.2003–09.2003 – выконваючы абавязкі дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Ліноўскае" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
2003–2014 – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Ліноўскае" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

 
01.2015–07.2015 – старшыня Пружанскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў

 
2015–2016 – дырэктар філіяла №2 таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Тапамат“

 
2016–2018 – намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

 
04.2018–05.2018 – першы намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

 
2018-2019 - першы намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні

 
2019–2020 – старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама

 
2020-10.2022 - старшыня Бярозаўскага райвыканкама

 
2022–08.2023 – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці

 
2023–н/час – Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь