Галоўная   / /   Аб міністэрстве  / /   Упраўленне арганізацыйнага забеспячэння і справаводства

Упраўленне арганізацыйнага забеспячэння і справаводства

Начальнік упраўлення

ГРЫБ
Вераніка Генадзьеўна

(8017) 327–66–13

кабінет
217

Намеснік начальніка
ўпраўлення

ШАЦІЛА
Марына Уладзіміраўна

(8017) 327–82–37

кабінет
128а

Кансультант

МАЧКАЛЯН
Кацярына Анатольеўна 

(8017) 327–73–53

кабінет
128

Справавод

МЯЛЕШКА
Анастасія Пятроўна

(8017) 327–81–04

кабінет
128

Справавод

ПАПЛЁЎКА
Людміла Аляксандраўна

(8017) 327–81–04
(8017) 327–42–96 (факс)

кабінет
128

Справавод

РУДЧАНКА
Таццяна Сяргееўна

(8017) 327–21–35

кабінет
129

Галоўны інжынер

КАРПОВІЧ
Ірына Мікалаеўна

(8017) 327–13–61 (факс)
(8017) 327–80–87

кабінет
119, 110

Архіварыус

ШАПЯЛЕВІЧ
Вольга Іванаўна

(8017) 327–08–89

кабінет
017

Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы 

Нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць працу са зваротамі грамадзян


У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Упраўленне ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • прыём, рэгістрацыю, захоўванне, улік і перадачу структурным падраздзяленням уваходнай і рассылку выходнай карэспандэнцыі;
  • падрыхтоўка да разгляду уваходнай карэспандэнцыі і прадстаўленне яе на даклад кіраўніцтва Мінсельгасхарча;
  • забеспячэнне праходжання уваходнай карэспандэнцыі ва ўстаноўленыя тэрміны;
  • рэгістрацыя загадаў і пастаноў Мінсельгасхарча, пастаноў калегіі, арганізацыя размнажэння гэтых дакументаў і іх рассылка;
  • кантроль за якаснай і своечасовай падрыхтоўкай і афармленнем ў цэнтральным апараце Мінсельгасхарча загадаў, пастаноў, лістоў, даведак і іншых матэрыялаў, фарміраваннем іх у справы;
  • прыём у архіў, улік, захоўванне і выкарыстанне скончаных справаводствам дакументальных матэрыялаў Мінсельгасхарча і ліквідаваных ва ўстаноўленым парадку арганізацый, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу, падрыхтоўка да перадачы іх у дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» , арганізацыя работы архіва Мінсельгасхарча;
  • падрыхтоўка да выдачы архіўных даведак (даведка аб працы, якая дае права на пенсiю за выслугу гадоў; даведка аб перыядзе працы (службы); даведка аб перайменаванні, пераўтварэнні, рэарганізацыі, ліквідацыі арганізацый);
  • метадычнае кіраўніцтва і кансультаванне работнікаў цэнтральнага апарата Мінсельгасхарча і арганізацый, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу пры распрацоўцы імі інструкцый і метадычных указанняў па вядзенню і ўдасканаленні справаводства і архіўнай справы, а таксама па пытаннях устаноўленага парадку фарміравання спраў;
  • кантроль за своечасовым і якасным выкананнем структурнымі падраздзяленнямі даручэнняў кіраўніцтва Мінсельгасхарча;
  • ўлік зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, што паступаюць у Мінсельгасхарч, кантроль за своечасовым і правільным іх разглядам;
  • разгляд у межах сваёй кампетэнцыі зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, вядзенне кніг асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб кіраўніцтвам Мінсельгасхарча і начальнікамі структурных падраздзяленняў;
  • вядзенне кнігі заўваг і прапаноў грамадзян Мінсельгасхарча, метадычнае кіраўніцтва і кансультаванне па пытаннях вядзення кніг заўваг і прапаноў у арганізацыях, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу;
  • вядзенне Пераліку бланкаў строгай справаздачнасці, якія выпускаюцца Мінсельгасхарчам, іх рэгістрацыя ў Дэпартаменце дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, кантроль за іх выкарыстаннем у апараце Мінсельгасхарча і метадычнае кіраўніцтва і кансультаванне па названых пытаннях у арганізацыях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінсельгасхарча;
  • афармленне інфармацыйных стэндаў Мінсельгасхарча, метадычнае кіраўніцтва і кансультаванне па пытаннях афармлення інфармацыйных стэндаў у дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу;
  • правядзенне аналізу меркаваных патрэбаў расходных і іншых матэрыялаў, фарміраванне заказаў на пастаўку таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, выкананне неабходных работ і паслуг;
  • афармленне дагавора арэнды будынка ў адпаведнасці з заканадаўствам, забеспячэнне яго эксплуатацыі неабходнымі рэсурсамі;
  • кансультаванне службовых асоб і работнікаў структурных падраздзяленняў Мінсельгасхарча па асноўных напрамках дзейнасці Упраўлення;
  • распрацоўка або ўдзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Упраўлення;
  • ажыццяўленне ўзаемадзеянне з дзяржаўнай установай «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне «Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» па пытаннях эксплуатацыі будынка і інжынерных сетак.