Галоўнае ўпраўленне тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання
Начальнік галоўнага ўпраўлення |
КАРПОВІЧ |
(8017) 226–19–46 |
кабінет |
Намеснік начальніка |
МАТВЕЙЧУК |
(8017) 327–03–13 |
кабінет |
Намеснік начальніка |
ПЛАЎСКІ |
(8017) 327–67–64 |
кабінет |
Прававая інфармацыя і нарматыўныя дакументы
Тэлефоны службаў арганізацый-вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі
Тэлефоны арганізацый сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі
Тэлефоны тэхнічных цэнтраў ААТ «МАЗ»
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Галоўнае ўпраўленне:
- распрацоўвае асноўныя напрамкі развіцця комплекснай механізацыі, энергетыкі, энергазберажэння і транспартнага абслугоўвання ў галіне сельскай гаспадаркі;
- арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага вопыту ў галіне механізацыі і энергетычнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці;
- ажыццяўляе аналіз сістэм машын па асноўных напрамках сельскагаспадарчай вытворчасці, арганізуе падрыхтоўку прапаноў па іх удасканаленні;
- арганізоўвае распрацоўку і рэалізацыю праграм аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, мадэрнізацыі зернеачышчальна-сушыльнага абсталявання арганізацый аграпрамысловага комплексу;
- арганізуе распрацоўку і рэалізацыю плана дзейнасці па выкананні мэтавых паказчыкаў энергазберажэння, долі мясцовых відаў паліва і аднаўляльных крыніц энергіі ў кацельна-пячным паліве Мінсельгасхарча, плана дзейнасці па эканоміі светлых нафтапрадуктаў Мінсельгасхарча, а таксама іншых дзяржаўных праграм;
- выконвае функцыі заказчыка і ажыццяўляе каардынацыю работ, у межах сваёй кампетэнцыі, па распрацоўцы трактароў, сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання для сельскай гаспадаркі за кошт сродкаў бюджэту i iншых крынiц, вядзенне рэестра названых тэхнічных сродкаў, якія прайшлі выпрабаванні на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі ў акрэдытаваных выпрабавальных лабараторыях (цэнтрах) дзяржаўных устаноў (арганiзацый), арганізуе правядзенне выпрабаванняў сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання;
- ажыццяўляе каардынацыю работ арганізацый, падпарадкаваных Мінсельгасхарчу, па пытаннях правядзення выпрабаванняў трактароў, сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання ў акрэдытаваных выпрабавальных лабараторыях (цэнтрах) у адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі;
- ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам нагляд за выкананнем правілаў тэхнічнай эксплуатацыі трактароў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын і абсталявання;
- у адпаведнасці з заканадаўствам разглядае і ўзгадняе праекты зыходных патрабаванняў і тэхнічных заданняў на распрацоўку новай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, тэхнічных умоў на іх вытворчасць і рамонт, удзельныя нормы расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў для арганізацый сістэмы Мінсельгасхарча, навучальныя планы і праграмы для падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) па прафесіі трактарыст-машыніст;
- ўзаемадзейнічае з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па пытаннях аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасці сучаснай тэхнікай і абсталяваннем на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (лізінгу) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і льготных крэдытаў банкаў;
- аказвае садзейнічанне арганізацыям, падпарадкаваным Мінсельгасхарчу, у пытаннях развіцця вынаходніцтва і рацыяналізацыі ў галіне механізацыі, энергетычнага забеспячэння і энергазберажэння ў сельскай гаспадарцы;
- прымае ўдзел у распрацоўцы або распрацоўвае самастойна праекты нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, а таксама рыхтуе заключэнні па паступіўшых на ўзгадненне праектах па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
- ўдзельнічае, у рамках кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення, у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных праграм;
- арганізуе падрыхтоўку прапаноў і рэалізацыю планаў развіцця інтэграцыйных сувязяў і супрацоўніцтва ў галіне механізацыі і энергетычнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці з замежнымі краінамі, а таксама ў рамках Саюзнай дзяржавы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых арганізацый;
- арганізуе распрацоўку мерапрыемстваў па падрыхтоўцы арганізацыямі рэспубліканскай формы ўласнасці сістэмы Мінсельгасхарча сельскагаспадарчых аб'ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд;
- распрацоўвае баланс забеспячэння патрэбнасці сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі ў гаруча-змазачных матэрыялах для правядзення палявых работ;
- уносіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прапановы аб фінансаванні механізацыі і энергетычнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці, тэхнічнага сэрвісу якія ўжываюцца ў сельскай гаспадарцы машын і абсталявання з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, ільготных крэдытаў банкаў і іншых крыніц;
- ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы падначаленымі Мінсельгасхарчу арганізацыямі, распрацоўку і рэалізацыю галіновых мэтавых праграм паляпшэння ўмоў і аховы працы, абагульняе досвед працы ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, аказвае інфармацыйна-метадычную дапамогу падначаленым Мінсельгасхарчу арганізацыям, а таксама арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне працы Камісіі па надзвычайных сітуацыях Мінсельгасхарча;
- арганізуе работу па падрыхтоўцы і разглядзе на навукова-тэхнічным савеце Мінсельгасхарча матэрыялаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
- уносіць прапановы і прымае ўдзел у арганізацыі рэспубліканскіх тэматычных выстаў па пытаннях механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і энергазберажэння, правядзенні рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый, семінараў і нарад;
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі звароту (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб.
Iнтэрнэт рэсурсы
- Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Беларуская універсальная таварная біржа
- БЕЛТА - Навiны Беларусi
- Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма
- Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
- Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь